Работнікаў пошты абавязалі дапамагаць змагацца са злачыннасцю

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №4 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку ўзаемадзеяння аператараў паштовай сувязі з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць".

Як адзначае БЕЛТА, дакумент падрыхтаваны для ўдасканалення прававога рэгулявання парадку ўзаемадзеяння аператараў паштовай сувязі з праваахоўнымі органамі. Указ вызначае абавязкі аператараў паштовай сувязі па дапамозе праваахоўным органам у аператыўна-вышуковых мерапрыемствах у рамках барацьбы са злачыннасцю.

Таксама дакумент вызначае парадак доступу да баз даных, аўтаматызаваных сістэм аператараў і інфармацыі, неабходнай пры выкананні аператыўна-вышуковых задач.

Палажэнне аб парадку ўзаемадзеяння аператараў паштовай сувязі з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, набудзе моц праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання ўказа.

Фота — 5min.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі