Рамеснікі змогуць рэкламаваць сваю прадукцыю ў інтэрнэце
У Беларусі пашырылі пералік відаў рамесніцкай дзейнасці, якія можна здзяйсняць без рэгістрацыі ў якасці ІП. Адпаведны ўказ (№ 364 ад 9 кастрычніка 2017-га) падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Адзначаецца, што ў пералік трапілі ўсе віды творчасці, якія здзяйсняюцца “на аснове ручной працы”.
Рамеснікі змогуць рэкламаваць сваю прадукцыю ў інтэрнэце. Акрамя рынкаў, кірмашоў, яны атрымліваюць права прадаваць сваю прадукцыю непасрэдна ў майстэрнях, альбо дастаўляць ці перасылаць яе пакупнікам, паведамляе БЕЛТА.
Мяркуецца, што ўказ кіраўніка дзяржавы паспрыяе “ўцягванню працаздольнага насельніцтва ў эканамічную дзейнасць”. Дарэчы, Мінэканомікі прагназуе значнае павелічэнне колькасці рамеснікаў і павышэнне іх даходаў.