Расія абмяжоўвае авіязносіны з усімі краінамі
wikipedia.org
Расія з-за распаўсюджвання новага каранавіруса абмяжоўвае авіязносіны з усімі краінамі. Як паведамляе 22 сакавіка Расавіяцыя, з 00:00 23 сакавіка рэйсы з Масквы застануцца толькі ў сталіцы замежных дзяржаў альбо самыя буйныя гарады. Таксама застануцца чартарныя рэйсы ў іншыя краіны для вывазу расійскіх грамадзян на радзіму.
Сталіца Беларусі трапіла ў спіс выключэнняў, у Мінск расійскія самалёты працягнуць лётаць і пасля 23 сакавіка.
Аднак, напрыклад, з Індыі ў Расію можна будзе вылецець толькі з аэрапорта ў Нью-Дэлі. Таму ў захраснуўшых там беларускіх турыстаў ўзнікаюць дадатковыя складанасці.
Са спісам гарадоў, куды пасля 23 сакавіка працягнуць лётаць расійскія пасажырскія самалёты, можна азнаёміцца на сайце Расавіяцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.