Расія будзе дамагацца адмены санкцый ЗША супраць Беларусі - Зубкоў
Эканамічныя санкцыі ЗША супраць Беларусі недапушальныя, лічыць расійскі прэм’ер Віктар Зубкоў. Паводле яго, Расія лічыць іх “палітызаванымі”. “Неабходна справу весці да таго, каб паслядоўна дамагацца адмены гэтых
рашэнняў. Мы Беларусь у гэтым пытанні падтрымаем”, сказаў Зубкоў.
Нагадаем, Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў адносінах канцэрна “Белнафтахім” 13 лістапада.
У адпаведнасці з імі, у прыватнасці, замарожваюцца ўсе банкаўскія рахункі канцэрна, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй ЗША, а таксама яго прадстаўніцтваў у Нямеччыне, Латвіі, Украіне, Расіі і Кітаі.
БелаПАН