Расія часова ўзначаліла Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы
У сувязі з адмовай Беларусі ўдзельнічаць у саміце АДКБ старшынства ў арганізацыі часова перайшло да Расіі. Пра гэта, як паведамляе РІА "Новости", заявіў 14 чэрвеня ў Маскве прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў. Галоўнай тэмай саміту стала стварэнне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) і перспектывы іх развіцця.