Расія гатовая даць Беларусі крэдыт для аплаты за расійскую нафту

Расія гатовая даць Беларусі крэдыт для аплаты за расійскую нафту ў 2010 годзе. Пра гэта расійскаму агенцтву ПРАЙМ-ТАСС паведаміла крыніца, блізкая да перамоваў. "Расія гатовая выдаць Беларусі крэдыт на суму, эквівалентную аб'ёму вывазных мытных пошлін, якія будуць ужывацца для дадаткова ўзгодненых закупаў нафты", - цытуе крыніцу "ИнвестГУРУ". Магчымасць выдачы крэдыту расійскі бок прадугледжвае ў выпадку афіцыйнага звароту ўрада Беларусі.

Пры гэтым Расія разлічвае, што Беларусь не будзе пачынаць дзеянні, накіраваныя на канкурэнцыю з расійскімі пастаўкамі нафты. Гаворка ідзе пра магчымасць удзелу Беларусі ў праекце, які ажыццяўляе міжнародная трубаправодная кампанія "Сарматыя", а таксама пра пастаўкі беларускай нафты на Крамянчугскі НПЗ ва Ўкраіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі