Расія можа павялічыць пастаўкі нафты ў Беларусь з 2021 года

Расія можа павялічыць пастаўкі нафты ў Беларусь з 2021 года

Расія можа павялічыць пастаўкі нафты ў Беларусь з 2021 года. Яны перавысяць 24 млн тон на год. Гэта вынікае з дакумента аб унясенні зменаў у пагадненне паміж краінамі па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў, падпісанага 13 красавіка ў Маскве прадстаўнікамі Беларусі і Расіі.

“Пазначаныя штогадовыя аб’ёмы сырой нафты могуць быць зменены ў залежнасці ад тэхнічных магчымасцяў магістральных нафтаправодаў не больш, чым на 2%, — цытуе згаданы дакумент РІА “Новости“. — Пры гэтым аб’ёмы сырой нафты, якая пастаўляецца з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь, могуць быць павялічаны, пачынаючы з 2021 года па ўзгадненні кампетэнтных органаў бакоў”.

13 красавіка ў Маскве прайшлі беларуска-расійскія перамовы, быў падпісаны пакет дакументаў у нафтагазавай сферы. Па іх выніках расійскі віцэ-прэм’ер Аркадзь Дварковіч заявіў, што рээкспарту расійскай нафты з Беларусі не будзе. Пазней стала вядома, што наша краіна цалкам ліквідавала запазычанасць за пастаўлены расійскі газ — 726,2 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі