Расія не будзе скарачаць пастаўкі нафты ў Беларусь
Прынамсі, у трэцім квартале аб'ём паставак захаваецца на ранейшым узроўні.
У трэцім квартале 2015 года Расія плануе паставіць у Беларусь 5,5 млн тон нафты. Пра гэта перадае "Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцу, абазнаную ў сітуацыі.
Гэты аб'ём прыкладна такі ж, як і пастаўкі нафты ў другім квартале 2015-га.
Такім чынам, скарачэнняў паставак нафты з Расіі пакуль не плануецца. Раней гучалі меркаванні, што Расія можа скараціць пастаўкі сыравіны ў Беларусь. Прычынай называлася тое, што сёлета наша краіна рэзка скараціла пастаўкі нафтапрадуктаў у Расію. Так, са студзеня па травень 2015 года было пастаўлена 249 тысяч тон паліва, што складае 44% ад абавязковага аб'ёму.
Фота — kapital.kz