Расія пагражае ўзмацніць кантроль за харчовымі прадуктамі з Беларусі

Па яго словах, якія перадае агенцтва "Прайм", ёсць выпадкі "не вельмі карэктнага рээкспарту з Беларусі пад выглядам беларускай прадукцыі, прычым папулярнай прадукцыі, у тым ліку малочнай". Чыноўнк заявіў, што могуць быць прынятыя рашэнні, скіраваныя на дадатковыя гарантыі бяспекі прадукцыі, якая пастаўляецца з Беларусі.



У той жа час Фёдараў прызнаў, што пастаўкі прадукцыі з Беларусі ўжо знаходзяцца пад вельмі пільным кантролем профільных ведамстваў. "Я не стаў бы казаць пра тое, што ёсць глабальная праблема", — канстатаваў ён.



Нагадаем, што Расія абмежавала пастаўкі мясной прадукцыі з нашай краіны. Расспажыўнагляд таксама выказаў незадаволенасць якасцю і бяспекай малочных прадуктаў.



Фота Мікалая Фёдарава — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі