Расія спыніла транзіт газу ў ЕС праз Украіну

Газаправод, ілюстрацыйнае фота

Газаправод, ілюстрацыйнае фота / sputnik.by

"Газпрам" спыніў падачу газу для транзіту ў Еўрасаюз праз Украіну.

У заяве расійскай кампаніі гаворыцца, што скончыўся тэрмін дзеяння дамоваў, падпісаных 30 снежня 2019 года, таму "Газпрам" пазбаўлены "тэхнічнай і юрыдычнай магчымасці" падаваць газ для транзіту.

Як паведамлялася раней, Украіна вырашыла не падаўжаць дзеянне дакументаў, падпісаных яшчэ да пачатку шырокамаштамбнай расійскай агрэсіі.

Таксама з 8-й гадзіны раніцы "Газпрам" спыніў пастаўку газу ў Малдову. Расіяне заяўляюць, што малдоўскі бок адмаўляецца ўрэгуляваць запазычанасць за пастаўкі паліва.

Міністэрства энергетыкі Украіны афіцыйна пацвердзіла што транзіт расійскага газу спынены. "Украіна ў належным парадку праінфармавала пра гэта замежных партнёраў",гаворыцца ў заяве ведамства.

Міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка назваў гэтую падзею гістарычнай: "Расія губляе рынкі, яна будзе несці фінансавыя страты". Ён нагадаў, што краіны Еўрасаюза самі вырашылі адмовіцца ад расійскага газу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі