Расія ўжо на другім месцы ў свеце па колькасці выпадкаў COVID-19
Расія ўжо на другім месцы ў свеце па колькасці выпадкаў COVID-19. За суткі ў гэтай краіне зарэгістравана амаль 11 тысяч новых выпадкаў каранавіруса, агулам іх ужо больш за 232 тысячы, паведамляе "Новая газета".
Найбольш выпадкаў каранавіруса выявілі ў ЗША — 1,3 млн, у Іспаніі — 227,4 тысячы. Беларусь з 23,9 тысячы — на 26-м месцы, але гэтая лічба ў сераду будзе абноўлена.
Найбольш новых выпадкаў каранавіруса ў Расіі выявілі ў Маскве — 5,3 тысячы, у Маскоўскай вобласці — крыху больш за тысячу. У РФ ужо памерлі 2116 чалавек, за апошнія суткі — 107 (з іх у расійскай сталіцы — 55).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.