У Расіі падчас пажару загінулі 5 пацыентаў з каранавірусам
У Расіі падчас пажару загінулі 5 пацыентаў з каранавірусам. Усе яны былі падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Як паведамляе "Новая газета", трагедыя здарылася раніцай 12 траўня ў бальніцы Святога Георгія ў Санкт-Пецярбургу. Узгаранне адбылося ў рэанімацыі на шостым паверсе будынка, дзе і лячыліся пацыенты з COVID-19. Мяркуецца, што адзін з апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх быў няспраўны, з-за чаго адбылося кароткае замыканне.
З бальніцы эвакуявалі 150 чалавек. Узгаранне хутка ліквідавалі. Плошча пажару склала каля дзесяці квадратных метраў.
9 траўня падобнае ўзгаранне адбылося ў адной з бальніц Масквы. Тады загінуў адзін чалавек, якога лячылі ад каранавіруса. Меркавалася, што ўзгаранне адбылося з-за няспраўнага апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.
В Петербурге при пожаре в городской больнице Святого Георгия погибли пять человек. Они были подключены к аппаратам ИВЛ и не могли передвигаться самостоятельно.
— Телеканал 360° (@360tv) May 12, 2020
Площадь возгорания составила 10 кв. м pic.twitter.com/w2BsvNHHmM
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.