Расія закрывае мяжу з Кітаем

Расія закрывае мяжу з Кітаем

Расія закрывае сваю мяжу на Далёкім Усходзе, інфармуе ria.ru. Адпаведнае распараджэнне падпісаў расійскі прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін, але дакумент яшчэ не апублікаваны. Прычына такіх дзеянняў расійскіх уладаў у прыняцці мераў па папярэджанні распаўсюду каранавіруса. У Кітаі ўжо налічваецца 170 ахвяр.

Як вядома, на Далёкім Усходзе Расія мяжуе з Кітаем, Японіяй, Паўночнай Карэяй і ЗША.

У РФ створаны аператыўны штаб, які займаецца каардынацыяй барацьбы з распаўсюдам віруснай інфекцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі