Расіяне не змогуць уехаць на сваіх аўто цяпер і ў Эстонію

Расійска-эстонская мяжа / Яўген Асмолаў/ dp.ru

Расійска-эстонская мяжа / Яўген Асмолаў/ dp.ru

Да забароны на ўезд аўтамабіляў з расійскімі нумарамі далучылася Эстонія. З 10 раніцы серады ўезд такіх транспартных сродкаў на тэрыторыю краіны забаронены. Пра гэта паведаміў у сацсетках міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна.

Ён растлумачыў, што "Эстонія кіруецца дырэктывай, апублікаванай Еўрапейскай камісіяй 8 верасня аб дадатковым тлумачэнні санкцый, уведзеных у дачыненні да РФ". Паводле гэтых тлумачэнняў, машынам, зарэгістраваным у РФ, забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Такія аўто з гэтага часу могуць выехаць з Эстоніі ў Расію, перасякаць унутраныя межы ЕС, але ўехаць ужо не змогуць. Пры ўездзе ўладальніку аўтамабіля прапануюць альбо вярнуцца ў РФ разам з транспартным сродкам, альбо перасекчы мяжу без аўто.

Раней уезд аўтамабіляў з расійскімі нумарамі ўжо забаранілі Літва і Латвія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі