Расіяне збіраюцца стварыць ва Украіне "Херсонскую народную рэспубліку"
Надпіс "Херсон — гэта Украіна" на будынку ў цэнтры горада / ТСН
На занятай расійскімі войскамі тэрыторыі Херсонскай вобласці Украіны рыхтуецца рэферэндум аб стварэнні "Херсонскай народнай рэспублікі". Пра гэта паведамляе дэпутат Херсонскай абласной рады Сяргей Хлань.
Паводле яго слоў, акупантамі абзвоньваюцца мясцовыя дэпутаты, якім прапануецца супрацоўніцтва і дапамога ў арганізацыі рэферэндуму. Сам Хлань катэгарычна адмовіўся ад прапановы.
У сваім звароце да калег-дэпутатаў Хлань зазначае, што "стварэнне ХНР ператворыць край у безнадзейную яму без жыцця і будучыні". Дэпутат заклікае рабіць усё, каб у расіян, якія акупавалі Украіну, не было ніводнай магчымасці легалізаваць ХНР.
"Увайдзіце ў гісторыю краіны не як здраднікі, якія нікому не патрэбны, а як грамадзяне, чые імёны будуць памятаць наступныя пакаленні", — піша Хлань.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.