Расіянін вёз праз Беларусь чупа-чупсы з марыхуанай
Мужчына запэўнівае, што набыў "ласункі" выключна для сябе.
У аўтамабільным пункце пропуску "Брэст" 10 лістапада падчас выбарачнага кантролю памежнікі спынілі аўтамабіль "Мэрсэдэс". Кіраваў аўтамабілем расіянін, які ехаў з Польшчы ў Беларусь.
Па звестках Памежнага камітэта, мужчына ехаў праз "зялёны калідор", але памежнікі накіравалі яго ў бокс для спецыяльнага дагляду. Там у асабістых рэчах расіяніна яны знайшлі дзве шакаладныя пліткі па 100 г і 10 ледзянцоў тыпу чупа-чупс з надпісам Cаnnabis.
Жыхар Растова-на-Доне кажа, што "ласункі" з каноплямі набыў выключна для сябе.
Фота — tochka-na-karte.ru