Расійская апазіцыя сёння правядзе масавую вулічную акцыю ў Маскве
Яна прымеркаваная да гадавіны падзеяў 6 траўня 2012 года на Балотнай плошчы расійскай сталіцы.
Тады падчас апазіцыйнай акцыі адбыліся сутыкненні з паліцыяй. Былі затрыманыя больш за 400 чалавек. Па крымінальнай справе аб "масавых беспарадкаў" праходзяць дзясяткі людзей.
Апазіцыя збіраецца найперш выказаць падтрымку арыштаваным. У панядзелак на Балотнай плошчы расійскай сталіцы пройдзе мітынг, які пачнецца а 19-й гадзіне па маскоўскім часе. Яго галоўны лозунг — "За свабоду!".
Арганізатары спадзяюцца, што на мітынг прыйдуць не менш за 30 тысяч чалавек.