Расійскі дыпламат: у Дуднікава і Сапегі няма скаргаў на здароўе і ўмовы

Расійскі дыпламат: у Дуднікава і Сапегі няма скаргаў на здароўе і ўмовы

Супрацоўнікі расійскай амбасады ў Беларусі наведалі затрыманых у Мінску расіян Сафію Сапегу і Ягора Дуднікава

"Супрацоўнікі амбасады 2 і 9 ліпеня наведалі затрыманую беларускімі праваахоўнымі органамі грамадзянку РФ Сафію Сапегу. Таксама 6 ліпеня адбылася сустрэча консула з Ягорам Дуднікавым",заявіў у каментары ТАСС прэс-сакратар амбасады Аляксей Маскалёў. Па яго словах, "як і раней, скаргаў на ўмовы ўтрымання і стан здароўя ад расійскіх грамадзян не паступала".

Як вядома, Сафія Сапега знаходзіцца пад хатнім арыштам на арандаванай кватэры і супрацоўнічае са следствам.

А вось Ягор Дуднікаў сядзіць у мінскім СІЗА. Нядаўна ён перадаў на волю паведамленне, у якім параўнаў з Асвенцімам умовы, у якіх знаходзіцца. "У СІЗА шалёна горача. А вентылятара няма. Апошні паверх, і ад даху — чыста "Асвенцім"! Дыхаць няма чым і з ежай бяда. Але перадачы ратуюць", — заявіў палітвязень.

У панядзелак, 12 ліпеня, па словах Маскалёва, расійскія дыпламаты наведалі яшчэ аднаго затрыманага суайчынніка — Дзмітрыя Папова, які быў мадэратарам сацыяльных сетак "Краіны для жыцця".  

Дыпламат падкрэсліў, што консулы наведваюць затрыманых расіян, а дыпламаты знаходзяцца ў кантакце са сваякамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі