"Расійскі" Крым (фотаздымкі)

"Расійскі" Крым (фотаздымкі)

У канцы лютага 2014 года на тэрыторыі паўвострава Крым з’явіліся “зялёныя чалавечкі”. Усе вайсковыя часткі ўзброеных сіл Украіны і будынкі найвышэйшых органаў улады былі блакаваныя ўзброенымі салдатамі, якія адмаўляліся ад кантактаў з мясцовым насельніцтвам і атрымалі агульную мянушку “ветлівыя людзі”. 16 сакавіка 2014 года ў Крыме прайшоў рэферэндум, на які былі вынесеныя пытанні пра будучы статус паўвострава. Сярод прапанаваных насельніцтву варыянтаў былі “Уваход у склад РФ” і “Вяртанне Канстытуцыі 1992 года і Крым як частка Украіны”. Згодна з дадзенымі адміністрацыі паўвострава, 96,77% яго жыхароў прагаласавалі за ўваходжанне ў склад Расіі, яўка склала 83,1%. Улады Украіны не прызналі вынікаў: згодна з украінскімі законамі, такія пытанні не могуць вырашацца шляхам рэферэндуму. 27 сакавіка Генеральная асамблея ААН прызнала, што рэферэндум 16 сакавіка не можа мець законнай сілы, а Крым юрыдычна застаецца часткай Украіны.

Праз тры гады пасля падзей сакавіка 2014 года афіцыйны Кіеў лічыць паўвостраў часова акупаванай тэрыторыяй. Крэмль настойвае, што Крым з'яўляецца часткай расійскай тэрыторыі.

"Расійскі" Крым (фотаздымкі)
Будынак суда, Сімферопаль. Расійскіх сцягоў на вуліцах горада вельмі шмат.

Доказы гэтага можна ўбачыць амаль адразу пасля перасячэння нейтральнай паласы паміж украінскімі і расійскімі вайскоўцамі. Ужо па дарозе з КПП да Армянска ўбачыце вялізныя прыдарожныя бігборды з размаляваным у бела-сіне-чырвоныя колеры сілуэтам паўвострава і лозунгам "Крым выбрал будущее".

"Расійскі" Крым (фотаздымкі)
"Расійскі" Крым (фотаздымкі)
"Расійскі" Крым (фотаздымкі)

На пад'ездах да Сімферопаля можна ўбачыць яшчэ цікавейшыя рэчы. Напрыклад, рэкламныя шчыты з партрэтамі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна (рознымі) і яго цытатамі аб Крыме і іншых рэчах.

Вобраз Пуціна з'яўляецца не толькі на рэкламных шчытах. На адной з вуліц крымскай сталіцы можна бачыць вялікае графіці — расійскі лідар (даволі нязграбна намаляваны) там у вобразе вайскоўца.

"Расійскі" Крым (фотаздымкі)

Бела-сіне-чырвоны хэштэг "#крымроссиянавсегда" стаіць ля будынка Савета міністраў і стаў своеасаблівай мясцовай цікавосткай, фотаздымкі з ім любяць публікаваць расійскія і заходнія СМІ.

"Расійскі" Крым (фотаздымкі)

Праслаўлены Наталляй Паклонскай бюст расійскага імператара Мікалая ІІ ля Генпракуратуры Крыма. Нягледзячы на прыкладзеныя намаганні нам так і не ўдалося засведчыць яго здольнасць міраточыць. Відаць, ён робіць гэта не кожны дзень.

"Расійскі" Крым (фотаздымкі)

Яшчэ адна мясцовая знакамітасць — помнік "зялёнаму чалавечку". Тут жа выратаваная ім ад украінцаў дзяўчынка і, нечакана, невялікі бронзавы кот.

"Расійскі" Крым (фотаздымкі)

Для справядлівасці варта зазначыць, што прыкметы "расійскасці" Крыма на паўвостраве развешваюць не толькі ўлады. Сярод яго жыхароў вельмі папулярныя налепкі з трыкалорамі і георгіеўскія стужкі. Мясцовыя ўкраінцы расказваюць, што жоўта-блакітная сімволіка па-ранейшаму можа выклікаць агрэсію. Асабліва на аўтамабілях.

"Расійскі" Крым (фотаздымкі)

Прыкметаў Украіны на вуліцах крымскіх гарадоў і дарогах паўвострава амаль не засталося. Толькі дзе-нідзе далей ад Сімферопаля можна убачыць старыя ўкраінскія дарожныя знакі ды шыльды на аўтобусных прыпынках.

"Расійскі" Крым (фотаздымкі)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі