Расійскі пасол: Расія нічога не чакае ад Беларусі за крэдыт (відэа)

Ён заявіў, што Расія будзе плаціць Беларусі за выкарыстанне вайсковай авіябазы, прызнаў, што ў "калійнай вайне" больш вінаваты расійскі бок.



Таксама Сурыкаў прыгадаў крэдыт, які Расія паабяцала Беларусі — 2 млрд долараў у 2014 годзе. Расійскі амбасадар паведаміў, што перамовы па крэдыце вяліся на працягу года. 450 млн долараў з гэтай сумы будзе выдзелена з бюджэта Расійскай Федэрацыі. Адкуль возьмуць рэшту — 1 млрд 550 млн долараў — пакуль невядома, ідуць пошукі, "з пазабюджэтных фондаў ці з іншых крыніц", мяркуе Аляксандр Сурыкаў.



Расійскі амбасадар падкрэсліў, што "Расія нічога не чакае ад Беларусі". Ён нагадаў, што "Беларусь і Расія — ініцыятары ўсіх інтэграцыйных аб'яднанняў на прасторах былога Савецкага Саюза". І таму крэдыт — гэта дапамога саюзніку ў цяжкі час.
 

Лукашэнка: 2 млрд долараў з Расіі падтрымаюць нас у найцяжэйшы час (відэа)
 

Фота — Коммерсант

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі