Расійскі тэлеканал ТНТ мінчукам замянілі на ўкраінскі "Квартал"
Карыстальнікі МТІС (Мінскіх тэлевізійных інфармацыйных сетак) з Новага года перасталі бачыць расійскі тэлеканал ТНТ. Замест яго ў сетцы вяшчання з'явіўся ўкраінскі тэлеканал KVARTAL TV.
Гэты канал створаны ўкраінскай студыяй "Квартал 95". На сайце МТІС даецца такая характарыстыка: "Гэта забаўляльны канал для маладога і актыўнага гледача з добрым пачуццём гумару".
Як піша партал TUT.by, замена тлумачыцца тым, што ў МТІС скончылася дамова на трансляцыю ТНТ. Пакуль не вядома, ці з'явіцца гэты канал зноў у сталічнай сетцы вяшчання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.