Расійскія тэлеканалы паказалі скандальны фільм пра Лукашэнку
Расійскі тэлеканал НТВ учора, напярэдадні саміту ЕўрАзЭС у Казахстане паказаў фільм “Хросны бацька”. У фільме прыводзіцца шмат фактаў пра асобу Аляксандра Лукашэнкі, пра яго палітыку, пра знікненне вядомых людзей у Беларусі, а таксама пра адносіны кіраўніка краіны з Ірынай Абельскай, якую аўтары фільма наўпрост называюць “каханкай” Лукашэнка. У той жа вечар расійскі дзяржаўны англамоўны тэлеканал Russia Today, які вяшчае на замежжа, паказаў яшчэ адзін фільм пра Лукашэнку пад назвай “Апошні дыктатар Еўропы”.
Аўтары фільма звярнулі ўвагу на беларуска-расійскую “газавую вайну”. Беларускага лідэра абвінавацілі ў тым, што ён ператварыў чыста эканамічны канфлікт у канфлікт палітычны.
У фільме згадваюць пра тое, што Лукашэнка змяніў Канстытуцыю і цяпер можа неабмежаваную колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў кіраваць краінай. Урывак са стэнаграмы гэтага фільму пераклаў на рускую мову сайт InoСМИ.ru.