Расійскую вакцыну ад COVID-19 апрабуюць на кіраўніку беларускага ўрада
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка вырашыў апрабаваць на сабе расійскую вакцыну ад каранавіруса. Пра гэта гаварылі на сустрэчы ў Мінску Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".
"Я рады, што Раман Аляксандравіч Галоўчанка прыняў рашэнне сёння зрабіць вакцынаванне. Гэта яго рашэнне. І я ўпэўнены, што ўсё будзе добра", — заявіў Мішусцін.
Раней Лукашэнка казаў, што дамовіўся з расіянамі, каб Беларусь была першай краінай, куды яны паставяць сваю вакцыну ад каранавіруса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.