Раскамнагляд: Уладальнікі беларускіх 12-тонных фур будуць плаціць расійскі збор

Раскамнагляд: Уладальнікі беларускіх 12-тонных фур будуць плаціць расійскі збор

Кіроўцы вялікагрузнага транспарту з Беларусі будуць плаціць уведзены ў Расіі з 15 лістапада 2015 года дарожны збор за праезд па федэральных дарогах. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе Раскамнагляду:

“Замежныя дальнабойшчыкі, што карыстаюцца транспартнымі сродкамі, якія маюць массу болей за 12 тон, гэтак жа будуць плаціць дарожны збор за праезд па федэральных дарогах. Беларускія фуры будуць плаціць гэты збор. Выключэнняў няма”.

Што датычыцца транзітных фур, якія ідуць да прыкладу з Польшчы ці Швецыі, дзеля выключэння дублявання плацяжоў, яны гэты збор плаціць не будуць. Згодна з пастановай ад 2008 года, яны плацяць дарожны збор з 2015 года.

Нагадаем, расійскі дарожны збор “Платон” уведзены з 15 лістапада бягучага года. Ён складае 1,53 расійскага рубля за кіламетр, у далейшым (з 1 сакавіка 2016-га) збор вырасце да 3,06 рубля за км. Штраф складзе 450 тысяч расійскіх рублёў за першае парушэнне, адзін мільён расійскіх рублёў за паўторнае парушэнне. Расійскія дальнабойшчыкі незадаволеныя новаўвядзеннем, якое працуе са збоямі. Яны пагражаюць страйкамі.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі