Распачалі крымінальныя справы ў адносінах былых работнікаў ФК "Баранавічы"

Распачалі крымінальныя справы ў адносінах былых работнікаў ФК "Баранавічы"

Адразу дзве крымінальныя справы распачалі ў адносінах былых работнікаў футбольнага клуба "Баранавічы" (у мінулым сезоне каманда выступала ў першай лізе чэмпіянату Беларусі). Як піша газета "Наш край", па адной з іх праходзіць былы старшыня клуба, які звольніўся летам 2016-га. Артыкул — "крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі" (ч. 1 арт. 210 КК). Высветлілася, што ў 2015 годзе ён двойчы незаконна атрымліваў грашовыя прэміі. Іх налічвала галоўны бухгалтар футбольнага клуба (яна таксама там ужо не працуе).

У адносінах гэтай жанчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле "крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў буйным памеры" (ч. 3 арт. 210 КК). Падазраваная налічвала сабе грашовыя выплаты, на якія не мела права. Яна атрымлівала грошы на харчаванне, на прэміі, камандзіровачныя выдаткі і г. д. Агулам галоўны бухгалтар атрымала больш за 50 мільёнаў недэмінаваных рублёў.

Супрацоўнікі Следчага камітэта не выключаюць, што былі і іншыя эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці, таму прызначаная ўсебаковая фінансавая праверка ФК "Баранавічы". Адзначаецца, што парушэнні выявілі спецыялісты фінансавага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі