Рассакрэчаны даклад пра сэксуальную арыентацыю Гітлера
Рассакрэчаны даклад амерыканскіх спецслужбаў пра сэксуальную арыентацыю Адольфа Гітлера. 70-старонкавы дакумент быў складзены яшчэ ў 1943 годзе навукоўцам Генры Філдам з дапамогай Эрнста Седжвіка Ганфштэнгля, блізкага сябра лідара нацысцкай Германіі. Высвятляецца, што Гітлер меў садамазахісцкія схільнасці, а таксама спалучаў у сабе гомасэксуальную і гетэрасэксуальную арыентацыю. Адзначаецца, што схільнасць да гомасэксуалізму ў яго была ў маладосці. У той час ён вельмі любіў назіраць за юнакамі, інфармуе ria.ru.
У дакладзе паведамляецца, што Адольф Гітлер адчуваў сэксуальную цягу да свайго намесніка Рудольфа Геса. У 1920-я гады яны разам адбывалі турэмнае зняволенне.
"Яго сэксуальнае жыццё — двайное, зусім як яго палітычныя погляды: ён адначасова гомасэксуал і гетэрасэксуал, сацыяліст і зацяты нацыст, мужчына і жанчына", — піша Генры Філд. Ён таксама сабраў інфармацыю пра дзяцінства будучага фюрэра, пра яго адукацыю, любімую ежу і музыку, звычкі.
Дакумент атрымала Упраўленне стратэгічных службаў ЗША, папярэднік ЦРУ. Яго змясцілі ў свабодным доступе на сайце Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення.