Рассельгаснагляд працягвае здымаць санкцыі з беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд працягвае здымаць санкцыі з беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд працягвае здымаць санкцыі з беларускіх прадпрыемстваў. Як паведамляла Еўрарадыё, расійскае ведамства з 18 жніўня дазволіла пастаўкі прадукцыі Пружанскага малочнага камбінату і ТАА “Велград” з Мінскай вобласці. На гэты раз з “чорнага спісу” выключылі “Савушкін прадукт”, “Малочныя горкі” і “Рагачоўскі МКК”. Адзначаецца, што такое рашэнне было прынятае з улікам праведзеных перамоў з беларускімі чыноўнікамі і гарантый намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандра Субоціна. Прадукцыю згаданых прадпрыемстваў будуць увозіць у Расію “у рэжыме ўзмоцненага лабараторнага кантролю”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі