Рассельгаснагляд зноў выставіў прэтэнзіі да якасці беларускай прадукцыі
Гэтым разам пад прыцэл расійскай службы трапіла прадпраемства "Інка-Фуд".
Рассельгаснагляд заявіў, што ветэрынарная служба Беларусі неналежна выконвае свае гарантыі наконт захавання нормаў і патрабаванняў Мытнага саюза пры вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.
Як інфармуе БелаПАН, гэтым разам парушэнні знойдзеныя ў прадукцыі брэсцкага прадпрыемства "Інка-Фуд". Расійскія спецыялісты выявілі ў ёй антыбіётыкі тэтрацыклінавай групы. Летась Рассельгаснагляд пры маніторынгу выявіў пяць выпадкаў парушэнняў у прадукцыі "Інка-Фуд". Акрамя таго, у снежні расійскія інспекцыя выявіла на гэтым прадпрыемстве шэраг парушэнняў ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў Мытнага саюза.
Па словах расійскага ведамства, Мінсельгасхарч Беларусі запэўніваў, што на прадпрыемстве былі праведзеныя карэкціровачныя меры. "Аднак чарговае выяўленне антыбіётыкаў у прадукцыі сП "Інка-Фуд" у 2015 годзе сведчыць пра недастатковасць прынятых мераў і нізкай эфектыўнасці вытворчага і дзяржаўнага ветэрынарнага кантролю", — гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду.
Нагадаем, што ў другой палове 2014 года Расія забараніла ўвозе мясной прадукцыі некалькі дзясяткаў беларускіх прадпрыемстваў.
Фота — kp.by