Рассельгаснагляд знайшоў сальманэлу ў мясе птушак з узорнай гаспадаркі Лукашэнкі

Рассельгаснагляд знайшоў сальманэлу ў мясе птушак з узорнай гаспадаркі Лукашэнкі

Рассельгаснагляд ізноў чапляецца да беларускай малочкі і мяса. З 4 ліпеня расіяне абмежавалі пастаўкі з аднаго беларускага прадпрыемства і паставілі на ўзмоцнены кантроль яшчэ чатыры.

Пад часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію трапіў Валожынскі філіял ААТ "Маладзечанскі малочны камбінат". "Абмежаванні звязаныя з неаднаразовымі выяўленнямі наяўнасці рэшткаў лінкаміцына ў прадукцыі названага прадпрыемства: у сухой малочнай сыроватцы — два выпадкі; у малацэ сухім абястлушчаным — два выпадкі", — паведамляе прэс-служба ведамства.

Рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю ўводзіцца ў дачыненні да прадукцыі ААТ "Камбінат кааператыўнай прамысловасці" (філіял Пружанскага раённага спажывецкага таварыства), СТАА "Марозпрадукт", ААТ "Шклоўскі масларобны завод" і ААТ "Александрыйскае".

Апошняя гаспадарка цікавая тым, што яе часта наведвае Аляксандр Лукашэнка. Александрыя лічыцца малой радзімай кіраўніка Беларусі, а тамтэйшая вытворчасць — узорнай. Але ж Рассельгаснагляд нейкім чынам знайшоў у субпрадуктах птушкі з Александрыі бактэрыі роду сальманела.

Гэта не першы выпадак, калі прадукцыя з ААТ "Александрыйскае" не праходзіць фітасанітарны кантроль к Расіі. Прэтэнзіі да тамтэйшай ялавічыны Рассельгаснагляд двойчы выказваў у 2015 годзе. Але неўзабаве абмежаванні былі знятыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі