Ратавальнікі дасталі з каналізацыі каня (фота)
Жывёла правалілася ў калодзеж 3 метры глыбінёй у вёсцы Рацюны, што на Браслаўшчыне. Гэта здарылася 17 кастрычніка.
Даставаць каня давялося пры дапамозе гаспадарчых рукавоў і трактара, паведамляе прэс-служба МНС. Уратаваная жывёла не пацярпела і не мела патрэбы ў ветэрынарнай дапамозе.