Разам збіраем грошы на электравазок для Ніны Радзілавец
У інтэрнэце абвешчаны збор грошай на электравазок для Ніны Радзілавец. У 38-гадовай жанчыны дыягнаставалі спінальную аміятрафію (СМА) — гэта азначае слабасць цягліцаў, якая прагрэсуе.
"Больш гэтая слабасць выяўляецца ў нагах, у паясніцы. За апошні год стан мой значна пагоршыўся. З-за слабасці мне стала вельмі цяжка хадзіць. Я працую і, вядома ж, хацелася б працягнуць працоўную дзейнасць, але ў сувязі са стратай здароўя зрабіць гэта, як было да дэкрэтнага адпачынку, стала немагчыма", — кажа Ніна Радзілавец.
Ёй трэба набыць электравазок Ottobock, які каштуе 13 700 рублёў (або 6340 долараў, або 420 000 расійскіх рублёў). У зборы грошай Ніне Радзілавец дапамагае пацыенцкая арганізацыя "Геном".
Як дапамагчы Ніне?
Самы хуткі спосаб дапамогі — папоўніць рахунак МТС Беларусь +375 33 3569050! Потым сродкі будуць пераведзеныя на дабрачынны рахунак.
Дабрачынныя рахункі адкрытыя ў ЦБП-315 Філ-300 ГОУ ААТ АСБ БЕЛАРУСБАНК на імя Радзілавец Ніны Васільеўны
УНП 400207877
*** у беларускіх рублях
BY42 AKBB 3134 0000 1227 8302 0315
*** у доларах ЗША
BY27 AKBB 3134 0000 1227 9302 0315
*** у еўра
BY12 AKBB 3134 0000 1228 0302 0315
*** у расійскіх рублях
BY94 AKBB 3134 0000 1228 1302 0315
Абавязкова ўкажыце прызначэнне плацяжу: для залічэння на дабрачынны рахунак Разілавец Ніны Васільеўны на набыццё тэхнічнага сродку рэабілітацыі.
Таксама можна пералічыць грошы на карткі:
— нумар карткі ААТ АСБ БЕЛАРУСБАНК 4255 2003 0290 6995
тэрмін дзеяння 04/20
— нумар карткі Ашчадбанка Расіі 4276 3801 4573 5168
тэрмін дзеянні 09/19