Разгляд справы аб затрыманні Аляксандра Меха на "Дажынках" зноў адкладзены
Кобрынскі раённы суд у другі раз перанёс разгляд іска сябра Партыі БНФ Аляксандра Меха аб неправамоцным затрыманні. Міліцыянты проста не з’явіліся на суд.
Нагадаем, 19 верасня 2009 года спадар Мех на вачах 12-гадовага сына быў з ужыццём сілы затрыманы проста на плошчы нібыта ў падазрэнні, што сустракае Аляксандра Лукашэнку са зброяй.
Спадар Мех патлумачыў Еўрарадыё::
"Міліцыянты блыталіся ў паказаннях і мянялі іх па ходу судовага разгляду. Там у кнігах пазначаны час, калі да іх нібыта паступіла ананімнае тэлефанаванне, і выйшла, што міліцыянт пераадолеў адлегласць у тры з паловай кіламетры крыху больш, чым за хвіліну. Гэта далёка перакрывае сусветны рэкорд, і я заявіў пра гэта суддзі".
Цягам разгляду справы суддзя дапамагала міліцыянтам пытаннямі-падказкамі, сказаў спадар Мех, таму не дзіва, што яны атрымалі ад суда магчымасць падрыхтаваць несупярэчлівую схему затрымання.
Аляксандр Мех паведаміў, што запатрабаваў, каб была прадстаўленая раздрукоўка тэлефанаванняў.
Тэрмін наступнага разгляду пакуль не прызначаны.