Эпідэміёлагі: у Беларусі за апошнія суткі нуль(!) новых выпадкаў каранавіруса

Эпідэміёлагі: у Беларусі за апошнія суткі нуль(!) новых выпадкаў каранавіруса

Па стане на 20 красавіка ў Беларусі за апошнія суткі было зарэгістравана нуль (!) новых выпадкаў каранавіруса. Такая статыстыка з'явілася на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. 

Агульная колькасць хворых на COVID-19 паведамляецца такая ж, як ў пятніцу, 17 красавіка — 4779 чалавек. Памерла 47 пацыентаў з каранавірусам — такія ж звесткі давала Мінздароўя 19 красавіка.

Эпідэміёлагі: у Беларусі за апошнія суткі нуль(!) новых выпадкаў каранавіруса

На сайце StopCovid, дзе публікуюцца афіцыйныя звесткі, інфармацыя пра каранавірус не абнаўлялася з учорашняга дня. Агульных звестак пра хворых на COVID-19 Мінздароўя не паведамляе ўжо трэці дзень. 

Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што галоўнае пратрымацца на адным узроўні захворвання да Вялікадня — і гэта будзе азначаць, што ў Беларусі перамаглі эпідэмію каранавіруса. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі