“Рэал” хоча прадаць Раналду як мага даражэй

Кіраўніцтва іспанскага футбольнага клуба “Рэал” хоча прадаць знакамітага нападаючага Крышціяну Раналду і атрымаць за гэта як мага болей грошай, пакуль гэта магчыма, паведамляюць замежныя спартовыя СМІ.

Паводле крыніцаў у клубе, Раналду могуць прадаць у бліжэйшыя два гады. Кантракт “Рэала” з гульцом разлічаны да 2018 года. Партугальскаму футбалісту ўжо 30 гадоў і яго трансферны кошт будзе паступова зніжацца, да таго ж спартсмен перанёс сур’ёзную траўму, якая ў хуткім часе можа адбіцца на яго гульні.

Крышціяну Раналду гуляе за іспанскі “Рэал” з 2009 года. Раней ён выступаў за англійскі “Манчэсцер Юнайтэд”. У 2013 і ў 2014 годзе ён атрымліваў “Залаты мяч ФІФА”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі