"Рэал" і "Барселона" нечакана прайгралі ў чэмпіянаце Іспаніі (відэа)

Няўдала згулялі ў матчах 17-га тура чэмпіянату Іспаніі яго лідары. "Рэал" саступіў на чужым полі "Валенсіі" — 1:2. Крышціяну Раналду зноў забіў, праўда, з пенальці (на яго рахунку ўжо 26 галоў, у Месі — 15). "Барселона" ў гасцях прайграла "Рэалу Сасьедад" — 0:1. Адзіны гол забіў у сваю браму абаронца Жордзі Альба. Дарэчы, у бягучым сезоне ў яго на рахунку ўжо другі аўтагол.

У выніку, "Рэал" застаецца лідарам чэмпіянату Іспаніі, у яго 39 ачкоў, у "Барселоны" — 38. У мадрыдцаў ёсць адзін матч у запасе.

Фота: AFP, табліца — Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі