Рэферэндум пра ўваходжанне ў склад Расіі правядзе Паўднёвая Асеція
У Паўднёвай Асеціі 17 ліпеня пройдзе рэферэндум пра ўваходжанне ў склад Расіі. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт рэспублікі Анатоль Бібілаў, перадае Бі-Бі-Сі.
Грамадзянам прапануюць адказаць на пытанне: "Вы падтрымліваеце аб'яднанне Рэспублікі Паўднёвая Асеція і Расіі?"
Паўднёвая Асеція была абвешчаная незалежнай дзяржавай пасля расійска-грузінскай вайны 2008 года. У ёй размяшчаецца расйская вайсковая база. Рэгіён вельмі моцна залежыць ад расійскай фінансавай дапамогі. Летась яна склала 83% даходаў бюджэту Паўднёвай Асетыі.
Правядзенне рэферэндуму Бібілаў тлумачыць "гістарычным імкненнем народа Рэспублікі Паўднёвая Асеція да ўз'яднання з Расіяй".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.