Рэгістрацыя здыме перашкоды прапіскі для працы ў Мінску
Еўрарадыё знайшло ў новых правілах рэгістрацыі пралаз, праз які іншагародняму можна без перашкод ўладкавацца на працу ў Мінску на 11 месяцаў і 20 дзён.
Уладкавацца на працу зараз у сталіцы можна двума спосабамі: купіць мінскую прапіску за 500 долараў ці папрасіць фірму паслаць запрашэнне ў Мінгарвыканкам, але ў гэтым выпадку працадаўцу прыйдзецца выкласці з уласнай кішэні 15 мільёнаў 500 тысяч беларускіх рублёў. Зразумела, такіх жадаючых няшмат. Еўрарадыё вырашыла дазнацца, ці лягчэй будзе уладкавацца на працу з з’яўленнем рэгістрацыі.
Аказалася, у Беларусі існуе закон, пра які ведаюць нямногія. Па словах намесніцы дырэктара Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры прэзідэнце РБ Людмілы Парфёнавай, ён добра дзейнічае, але толькі ў рэгіёнах.
Людміла Панфёрава: Наш Працоўны кодэкс, калі быць шчырымі, не ставіць ніякіх абязальніцтваў пры ўладкаванні на працу, звязаных з прапіскай. Самая галоўная праблема – у рашэнні Мінгарвыканкама, г.зн. вы бярыце чалавека на працу, але спачатку за яго заплаціце.
Людміла Андрэеўна лічыць, што з рэгістрацыяй гэта сітуацыя павінна змяніцца: нават калі не атрымаецца дастаць пастаянную рэгістрацыю (неабходна 20 кв.м ад агульнай плошчы), тады выратаваннем можа стаць часовая. Для яе набыцця не трэба лішнія метры -- толькі згода чалавека, які рэгіструе ў сваёй кватэры. Такі дакумент сапраўдны на працягу 11 месяцаў і 20 дзён, але пасля заканчэння яго можна працягнуць. Таму іншагародні без праблем будзе працаваць у сталіцы.
У намесніка начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Анатоля Ланіна такіх маляўнічых перспектыў няма.
Анатоль Ланін: Сёння жыхары Мінску самі не могуць знайсці працу па сваёй спецыяльнасці, схільнасцях ці якая ім па душы. А вы лічыце, што прыехаўшы сюды з Кобрына, Лельчыц, яго тут чакаюць з распасцёртымі рукамі? І пытанне часовай рэгістрацыі ў яго ўвогуле не ўзнікне? Нават каналізацыя ў Мінску разлічана толькі на колькасць пражываючых, таму і ідзе кантроль за іншагароднімі.
Пасля такога адказу Еўрарадыё прывяло прыклад, як тыя ж будаўнікі з Кобрыну і Лельчыц ездзяць на заробкі ў Маскву, дзе рэгістрацыю купіць лягчэй, чым мінскую прапіску. Таму атрымоўваецца, што суседняя краіна больш адкрытая і даступная для беларуса, чым уласная сталіца. І сёння на мінскіх біржах занятасці шмат вакантных месцаў для дадатковай працоўнай сілы.
Пасля такога аргумента Анатоль Ланін змяніў свой погляд.
Анатоль Ланін: Чым больш стане працоўных рук у сталіцы, тым лепш стане выбар і падбор кадраў. Напрыклад, сёння не хватае шмат кіроўцаў, але калісьці ж гэты лік спыніцца. Тое ж самае можна сказаць і пра будаўнікоў. Вельмі хутка гэты рэсурс вычарпаецца. А вось, што датычыцца пасад чыноўнікаў, то яны ўвогуле не патрэбны ў сталіцы.
Кошт рэгістрацыі фармальна невялікі – 6200 рублёў. Але ці будзе рэгістрацыя прадавацца, як прапіска? Відавочна, змест аб’яў у газетах пасля Новага года зменіцца, але сэнс застанецца такім жа. Людміла Парфёнава выказала думку, што цана ў 500 долараў зможа стаць значна ніжэй.
Людміла Парфёнава: Сёння тых, хто мае лішнія плошчы, каб прапісаць чужака ў Мінску, не так шмат. Таму яны фарміруюць такую высокую цану, але з з’яўленнем часовай рэгістрацыі, для якой не патрэбны лішнія квадратныя метры, магчымасцей стане значна больш.
Застаюцца пытанні, ці задаволіць часовая рэгістрацыя працадаўцу і на што ён будзе больш звяртаць увагу: на пастаянную рэгістрацыю ці на пасведчанне з часовай? У Міністэрстве працы і сацыяльнай аховы Еўрарадыё далі незвычайны адказ.
Кансультант: Вы разумееце, у нашай краіне шмат чаго так робіцца: раз-два — прынялі закон, а што будзе далей — нікому не вядома.
Але хутчэй за ўсё выбар застанецца за працадаўцам: ён будзе вырашаць, каго прыняць, а каго – не. Дарэчы, у расійскай сталіцы паводле закону на працу можна ўладкавацца без прапіскі, і ў выпадку адмовы сваё жаданне можна аспрэчыць у судзе.
Фота — as.baikal.tv