Рэкламісту Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Рэкламісту Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай. Ён застаецца за кратамі ўжо амаль год. А з улікам наступных двух месяцаў правядзе ў СІЗА істотна больш за год.
Калі ўсё так пойдзе і далей, 14 верасня Васілевіч сустрэне ў турме свой другі запар дзень народзінаў. За час, пакуль рэкламіст знаходзіцца за кратамі, у яго нарадзілася дачка Уршуля.
Уладальніка рэкламнага агенцтва Vondel/ Hepta Аляксандра Васілевіча затрымалі 27 жніўня. Тады супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК прыйшлі з праверкамі ў Vondel/ Hepta і ў галерэю "Ў", якой валодаў Васілевіч. Акрамя таго, праверка з ДФР прыходзіла ў дзіджытал-агенцтва Red Graphic, якім валодае жонка рэкламіста Надзея Зелянкова.
Аляксандр Васілевіч быў адным з герояў праграмы Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Ідэя Х". Вось што ён распавядаў пра сваё бачанне нацыянальнай ідэі Беларусі:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.