Рэпер Кендрык Ламар атрымаў Пулітцэраўскую прэмію
Рэпер Кендрык Ламар атрымаў Пулітцэраўскую прэмію. Яго ўзнагародзілі ў катэгорыі “Музыка” за альбом “DAMN”. Цырымонія напярэдадні прайшла ў Нью-Ёрку ў Школе журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта. Альбом “DAMN” адзначаны за “віртуозную калекцыю песень, аб’яднаных шчырасцю простанароднай мовы і рытмічнай дынамікай, якія даюць уражлівыя замалёўкі мноства складнікаў сучаснага жыцця афраамерыканцаў”.
Рэпер атрымаў Пулітцэраўскую прэмію ўпершыню ў гісторыі.