Толькі 450 мінчан заплацілі ЖЭСам за ўборку снегу каля машын

“Згодна з правіламі добраўпарадкавання горада Мінска аўтаўладальнікі павінны прыбіраць вакол сваёй машыны ў радыусе аднаго метра. А заключэнне дагавора вызваляе ад магчымага прыцягнення да адказнасці за несвоечасовую прыборку”, - патлумачылі Еўрарадыё ў Мінгаржылгасе.


Штраф за непрыбраны снег роўны адной базавай велічыні (35 тысяч).


Па апошніх дадзеных сёння такіх дагавораў ужо 450. Для заключэння дагавора трэба звярнуцца ў свой ЖЭС і заплаціць 11 тысяч 170 рублёў у месяц.


Генеральны дырэктар Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Уладзімір Рэентовіч прапанаваў усім аўтамабілістам(!) уключыць у жыроўку паслугу па ўборцы парковачных месцаў.  Але пакуль гэта працягваюць рабіць у добраахвотным парадку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі