Абнавіўся лайн-ап “Басовішча 2013”
Да Pomidor/OFF, “Перкалаба” ды Orkiestra Klezmerska Teatru Sejneńskiego дадаліся Akute, Dzieciuki і The Toobes.
Арганізатары фестывалю “Басовішча-2013” агучылі яшчэ чатырох удзельнікаў сёлетняга оўпэн-эйра. Апроч заяўленых раней гуртоў Pomidor/OFF, “Перкалаба” ды Orkiestra Klezmerska Teatru Sejneńskiego, на фестывальную сцэну выйдуць беларускія гурты Akute, Dzieciuki, The Toobes ды польскі калектыў Indios Bravos.
“Басовішча 2013” адбудзецца 19-20 ліпеня ў польскім мястэчку Гарадок. Ці застануцца сёлетнія “Басы” фэстам “музыкі маладой Беларусі”, пакуль невядома: ніякай інфармацыі пра традыцыйны конкурс сярод рок-пачаткоўцаў, дагэтуль няма.
Нічога не вядома і пра візавую падтрымку жадаючых трапіць на оўпэн-эйр. Арганізатары ўпарта не выходзяць на сувязь з рэдакцыяй Еўрарадыё.