Ад Партыі БНФ на выбары ідзе 38 кандыдатаў
Столькіх сваіх прадстаўнікоў арганізацыя вылучыла 4 жніўня на сваім пазачарговым з’ездзе.
У ліку прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты — старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і яго намеснік Рыгор Кастусёў, перадае БелаПАН.
15 верасня адбудзецца другая сесія пазачарговага з’езду, на якой можа быць прынятае рашэнне аб зняцці кандыдатаў з выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Самі выбары адбудуцца 23 верасня.