Адзінай валюты ў Мытным саюзе бліжэйшыя гады не будзе
Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Банка Расіі Сяргей Шаўцоў.
Па яго словах, якія перадае РІА "Новости", зараз кансультацыі з Казахстанам і Беларуссю па адзінай валюце не вядуцца. Шаўцоў заявіў, што адзіная валюта з'яўляецца пікам інтэграцыйнага працэсу, а не падмуркам, і ў якасці прыкладу прывёў праблемы з еўрапейскай валютай.
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада заявіў, што не гатовы да ўвядзення адзінай валюты ў Адзінай эканамічнай прасторы. Аднак ён не выключыў такой магчымасці ў перспектыве.