Акцыя апладысментаў у Мінску не адбылася
Ініцыятары Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі раней заклікалі сваіх прыхільнікаў сабрацца ў цэнтры сталіцы на акцыю адразу пасля футбольнага матчу на “Дынама”.
Аднак на Кастрычніцкай плошчы нікога з “маўчуноў” сёння не было. На выхадзе са стадыёну міліцыя скіроўвала людзей так, каб яны разыходзіліся. Затрымалі толькі двух заўзятараў.