Аляксандр Лукашэнка вырашыў вылецець у Каракас

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Нагадаем, раней паведамлялася, што беларускую дэлегацыю ўзначаляць Віктар Шэйман і Уладзімір Сямашка.

Паводле паведамлення прэс-службы, якое цытуе БЕЛТА, "гэта звязана з тым, што ў Уга Чавеса не было больш блізкіх і сяброўскіх адносін ні з адным з кіраўнікоў замежных дзяржаў, як з прэзідэнтам Беларусі. Дзякуючы сяброўству двух лідараў нашы краіны за адносна кароткі прамежак часу дасягнулі ўражлівых вынікаў у развіцці адносін ва ўсіх сферах".

Традыцыйны ўрачысты прыём з нагоды Дня жанчын ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы вырашана перанесці на больш позні тэрмін.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі