Аляксандра Герасіменя прайшла ў паўфінал Алімпіяды з 4-м вынікам
100 метраў вольным стылем яна праплыла за 53,63 секунды.
Беларускую плывунню апярэдзілі кітаянка Тан І (53,28), аўстралійка Мелані Шлангер (53,50) і датчанка Жанэт Оцісан Грэй (53,51).
Сусветны рэкорд на гэтай дыстанцыі складае 52,07 секунды, найвышэйшае алімпійскае дасягненне — 53,12.