Апазіцыянеры вывесілі насупраць Крамля банер "Пуцін, сыходзь!" (фота)
Адказнасць за правядзенне акцыі ўзяў на сябе рух "Салідарнасць".
Паведамляецца, што банер мае памеры 140 метраў квадратных. Яго ўжо знялі, паліцыя праводзіць праверку.
Нагадаем, што 4 лютага ў Маскве пройдуць апазіцыйныя шэсце і мітынг. Пратэстоўцы будуць патрабаваць чэсных выбараў.
Фота — lenta.ru