Апублікаваны мемарандум "Савета нацыянальнага Адраджэння" Барадача

Аўтары дакумента канстатуюць, што "ў краіне няма законных, легітымных галінаў улады", а "супраціўленне народу і яго прадстаўнікоў у апазіцыі практычна задаўлена". У "Мемарандуме" крытыкуецца кіраўніцтва апазіцыі, якое "пераўтварылася ў імітацыю, дысідэнства, псеўдаапазіцыю" ды "інфіцыраванае агентамі рэжыму".

"Савет нацыянальнага Адраджэння" заяўляе, што ў далейшым бачаць сябе "адзіным каардынацыйным цэнтрам сапраўднай беларускай барацьбы за новую Беларусь, за Беларусь без дыктатуры, без беларускіх злодзеяў" (а ў будучыні — "пераходным часовым урадам"). Ён збіраецца "на працягу 3-5 гадоў перамагчы".

Мэтамі абвяшчаецца "змена нелегітымнай улады", "рэформы эканомікі і палітычнай сістэмы". Задачы падзяляюцца на палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і знешняй палітыкі, на "бліжэйшыя" і "далейшыя".

Паводле "Мемарандума", яго аўтары плануюць "разгортванне легальнай і нелегальнай барацьбы". Яны звяртаюцца па дапамогу да палітычнага кіраўніцтва Расіі, ЕС і ЗША.

Нагадаем, старшынём аргкамітэта "Савета нацыянальнага Адраджэння" з'яўляецца Уладзімір Барадач (на здымку).

Афіцыйныя прадстаўнікі ўладаў Беларусі з'яўленне гэтага дакумента і аргкамітэта пакуль ніяк не пракаментавалі.

Фота — Белсат 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі