Арганізатары Алімпіяды нарэшце прызналі, што Беларусь гэта не Расія (фота
На афіцыйнай старонцы Гульняў у Лондане нарэшце выпраўлена інфармацыя аб тым, што Беларусь у савецкія часы была вобласцю Расіі.
Трэба адзначыць, што ў падобную сітуацыю трапілі і спартсмены з іншых краінаў, якія зараз выступаюць за Расію. Пры гэтым Аляксей Каравашкоў, які ў 1992 годзе нарадзіўся ва Украіне, таксама быў пазначаны як народжаны ва ўкраінскай вобласці Расіі. Аднак інфармацыя аб народжаных ва Украіне была выпраўлена нашмат хутчэй, чым інфармацыя аб Таццяне Кошалевай, якая, паводле сайта Алімпіяды, нарадзілася ў беларускай вобласці Расіі.
Падчас скандалу з няправільным напісаннем месцаў нараджэння спартсменаў прадстаўнік сайта лонданскіх Гульняў Цім Потэр пераклаў віну за памылкі на нацыянальныя алімпійскія камітэты. Нібыта гэта яны адказвалі за біяграфічныя дадзеныя спартоўцаў.
Атрымлівалася, што такую інфармацыю аб спартоўцах падаў расійскі алімпійскі камітэт, і яе, не правяраючы, змясцілі на сайце Алімпіяды-2012.
Адзначым, што на сайце Алімпійскіх гульняў было пазначана, што валейбаліст Аляксандр Буцько нарадзіўся ў "расійскім" горадзе Гродна, а валейбалістка Таццяна Кошалева ў... беларускай вобласці Расіі.