Арыштаваныя яшчэ два чыноўнікі з Гомеля?
Разам з былым мэрам сталіцы Палесся Віктарам Піліпцом сядзяць першы намстаршыні аблвыканкама Аляксандр Баранаў і былы памочнік прэзідэнта Ігар Пракапенка.
Па звестках сайта “Сильные новости”, Баранава і Пракапенку падазраюць у тым жа, што і Піліпца: перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў.
“Падзенне” Ігара Пракапенкі адбывалася публічна. 6 верасня ён пазбавіўся пасады галоўнага інспектара па Гомельскай вобласці. А 17 верасня Пракапенка “па асабістай заяве” зняўся з выбараў у Палату прадстаўнікоў, пакінуўшы сваю акругу безальтэрнатыўнай.
Аляксандр Баранаў “сыйшоў” ціха, і гэта нагадвае гісторыю знікнення Віктара Піліпца. Прозвішча чыноўніка цяпер не знайсці на сайце Гомельскага аблвыканкама, а ў прэс-службе гэтай арганізацыі не ведаюць, ці з’яўляецца Баранаў на працы.